РУ БЕ EN

Інтэлектуальная гульня-віктарына“З родным словам круглы год”

25.10.2023

Ільняная і жытнёвая. Сялянская. Баравая ў казачнай красе. Старажытная. Ты самая славянская. Светлая, як травы ў расе. Вобразная, вольная, пявучая, Мова беларуская мая! Гэтымі цудоўнымі радкамі пра родную мову пачалася інтэлектуальная гульня-віктарына“З родным словам круглы год” у рамка праекта” Дакрануцца сэрцам…”
Спаборнічалі за званне лепшых каманды “Васількі ” і “Каласкі”. Дзеці прымалі ўдзел у конкурсах “Загадкі”(размінка), “Старонкі мінулага і сучаснага”,“Перакладчыкі”, “Крылатая паштоўка”, “Словаведы”, “Таямнічая скрыня” і “Знаўца беларускага фальклору”. Асабліва дзецям спадабаўся прыпынак “Перакладчыкі”, прыемна было атрымаць з кошыка цукерку за пераклад слова на беларускую мову.
Гульня праходзіла ў вострай і напружанай барацьбе. Пытанні былі складаныя, але каманды ўдзельнікаў працавалі вельмі дружна і актыўна.
Напрыканцы гульні дзеці прыйшлі да высновы, што нашы продкі – бацькі, дзяды і прадзеды – нямала зрабілі для таго, каб родная беларуская мова была багатай, надзвычай сакавітай і самабытнай. Сёння яна прызнана як роўная сярод іншых моў свету.
Любіце, ведайце і шануйце мову свайго народа, умейце дасканала валодаць ёю.

Фотогалерея:

поделиться в: