Гульня-конкурс "Пагуляем у роднае слова" .
21.02.202421 лютага адзначаецца Дзень роднай мовы. Да гэтай нагоды была прымеркавана гульня-конкурс "Пагуляем у роднае слова" . Удзельнікі гульні - каманды "Званочкі", "Каласочкі" і "Васілёчкі" - перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, адгадалі фразеалагізмы па малюнках, успаміналі прыказкі. Капітаны паказалі веданне беларускай гісторыі. Найбольш балаў набрала каманда дзяўчынак, але свой слоўнікавы запас беларускімі словамі папоўнілі ўсё ўдзельнікі гульні.
Мы в соцсетях: