РУ БЕ EN

Свята "Багач"

25.10.2024
Ці гэта звычка, ці патрэба –
Пачуўшы лепшы ў свеце пах,
Я зноў цалую бохан хлеба,
Які трымаю ў руках....

Пачалося свята “Багача” з народнай гульні “Мы пшаніцу сеялі”. Потым гаспадар і гаспадыня  расказалі пра тое, які шлях праходзіць зярнятка, каб стаць хлебам, расказалі як гаспадыні замешвалі цеста, на хлебнай лапаце ставілі яго ў печ,  падзялілася з дзецьмі сакрэтамі выпякання смачнага хлеба: нельга гучна размаўляць падчас выпякання хлеба, бо ён мог трэснуць, і гатаваць лепш у добрым настроі, бо хлеб можа не падняцца ці выйсці нясмачным.

Працягнулася   мерапрыемства знаёмствам з абрадам свята Багач.  «Каб вы былі багатыя, як гэтая восень!» — менавіта так звычайна вітаюць адзін аднаго на свята Багач. У гэты дзень было прынята пячы вялікі каравай з зерня новага ўраджаю, а таксама запаўняць усёй вёскай лубок свежанамалочаным жытам. Абрад быў скіраваны на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, плоднасці жывёлы і сямейнага ладу.

 Успамінаючы традыцыі і абрады нашых продкаў, дзеці наглядна паказалі святкаванне “Багача” у мінулым.

 З  вялікай адказнасцю дарослыя і дзеці  рыхтаваліся да свята: падбіралі загадкі, вершы і песні, развучвалі танцы. Беларускія народныя гульні з чароўнага куфэрка –“Багаты ўраджай”, “Што там”, “Зярняткі”, дзе патрэбна было паказаць кемлівасць, хуткасць і з’яднанасць.   – вельмі спадабаліся дзецям. А якое ж беларускае свята ўраджаю можа абыйсціся без бульбы?! З азартам хлопчыкі і дзяўчынкі спаборнічалі ў спрыце па зборы ўраджаю ўсляпую, падлічвалі бульбінкі, каб вызначыць, хто лепшы гаспадар. А калі загучала вясёлая беларуская полечка, ногі і ў дарослых, і ў дзяцей самі пайшлі ў скокі!

 Прагляд мультымедыйнай прэзентацыі  дапамог  лепш зразумець традыцыі нашага народа. Хлопчыкі і дзяўчынкі былі вельмі ўважлівыя, слухалі з вялікай цікавасцю, задавалі пытанні, актыўна ўдзельнічалі ў віктарыне «Прыкметы свята», выконвалі заданне па беларускіх народных прыказках і прымакаўках пра Багач. Потым дзеці і самі паўдзельнічалі ў абрадзе,  сыплючы зерне ў  лубок і прамаўляючы найлепшыя пажаданні для ўсіх прысутнічых на свяце.

 Самым яскравым і запамінальным эпізодам свята стала выстава, прысвечана Восені і святкаванню Багача, падрыхтавалі восеньскія вырабы з ураджаю гэтага года.

 Вясёлым і цікавым атрымалася  свята. Падчас свята панавала святочная і лёгкая атмасфера,  мора усмешак і добры настрой захаваліся да канца мерапрыемства. 

Духоўны скарб не грошы і не мода.

 Ён, быццам сонца, ззяе для дзяцей.

Выхоўваць на традыцыях народа

Павінны змалку мы сваіх дзяцей. М.Грудзінскі

Воспитатель Панкевич Тамара

Фотогалерея: