РУ БЕ EN

Інтэлектуальны марафон "Моўная вандроўка", прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы

21.02.2025

У час мерапрыемства дзеці прынялі актыўны удзел у гульнях: "Слоўнікавая скарбонка","Карагод загадак","Рыфмаванка-забаўлянка", адгадвалі цікавыя загадкі, растлумачвалі сэнс беларускіх слоў і дапаўнялі радкі любімых вершаў.Весела і з добрым настроем прайшла забава "Вясёлыя усмешкі" і віктарына "Казачная карусель", разгадалі крыжаванку "Родная мова", выконвалі заданне "Мудрыя дарадцы".Веды і кемлівасць спатрэбіліся для хвілінкі эрудытаў "Знаўцы мовы".У час конкурса чытальнікаў "Вершаваныя пацеркі", дзеці чыталі вершы беларускіх паэтаў пра Радзіму і родную мову. Дапоўніла мерпрыемства тэматычны стэнд-калейдаскоп "А як па-беларуску?". На працягу усяго мерапрыемства чуўся вяселы смех гучала такая мілая, прыгожая і дарагая сэрцу беларуская мова.

Фотогалерея:

поделиться в: