РУ БЕ EN

Багач в детском доме!

27.09.2025

“Каб вы былі багатыя, як гэта восень!”- менавіта так звычайна вітаюць адзін аднаго на свята Багач. «Багач» – шырока вядомае народнае свята. У сучасным жыцці яно адзначаецца як «Свята ўраджаю».Менавіта гэта восеньскае свята сабрала дзяцей і дарослых у музычнай зале.

 З гэтым народным святам пазнаёміліся выхаванцы, наведаўшыся ў госці да гаспадынi беларускай хаткi. Гаспадыня шчодра прымала гасцей: растлумачыла дзецям, адкуль пайшла назва свята, якія традыцыйныя абрадавыя дзеянні праводзіліся сялянамі ў гэты дзень, пазнаёміла з «Багачом». Так у народзе называлі лубок з жытам, якое па жменьцы зносілі жыхары ўсёй вёскі, і ў сярэдзіну якога ўстаўлялася свечка, які шанаваўся нашымі продкамі і захоўваўся на працягу года па чарзе ў кожнага гаспадара вёскі.

     Дзеці з вялікай цікавасцю слухалі творы беларускага фальклору — напеўныя беларускія песні, прымаўкі і прыказкі. З задавальненнем адгадвалі беларускія загадкі,  спявалі, вадзілі карагоды, расказвалі жарты.Вельмі спадабаліся дзецям беларускія гульні з чароўнага куфэрка – «Міхасік», «Вожык і мышы», «Гарлачык». А якое ж беларускае свята ўраджаю абыдзецца без бульбы! Хлопчыкі і дзяўчынкі спаборнічалі ў спрыце па «зборы ўраджаю ў сляпую». Радавала вока выстава вырабау з ураджаю гэтага года, якую падрыхтавалі дзеці разам з выхавацелямі.

Асабліва ўразілі гледачоў пастаноўкай народнага побытавага танца «На рэчаньку». Мелодыя народнага танца аб’яднала ўсіх прысутных у дружную талаку, выклікала пачуцці радасці, замілавання, з’яднання.

Скончылася свята ўрачыстай замовай, з якой звярталіся да БАГАЧА

Ад шчырага сэрца віншуем і Вас са святам!!!

Жадаем багацця і шчасця, каб БАГАЧ забяспечваў ніву жытам і прыносіў у хату дастатак. Усім жадаем злароуя і дабрабыту!

Выхавацель    Т.С.Панкевіч    

 

Фотогалерея:

поделиться в: